Кандзі (яп.: ; дзі — сімвал, Кан — Хань; літаральна «ханьскія літары») — кітайскія іерогліфы, ужываныя ў сучаснай японскай пісьменнасці разам з хіраганай, катаканай, арабскімі лічбамі і ромадзі (лацінскім алфавітам).

Гісторыя

thumb|left|150 px|кітайскія іерогліфы для слова кандзі.

Японскі тэрмін кандзі (漢字) літаральна значыць «Літары (дынастыі) Хань». Дакладна невядома, якім шляхам кітайскія іерогліфы трапілі ў Японію, аднак сёння агульнапрынятай лічыцца версія аб тым, што ўпершыню кітайскія тэксты завезлі ў краіну будысцкія манахі з карэйскага каралеўства Пэкчэ ў V ст. н. э. Гэтыя тэксты былі напісаны кітайскай мовай, і для таго, каб японцы маглі іх прачытаць з дапамогай дыякрытычных знакаў прытрымліваючыся правіл японскай граматыкі, была створана сістэма камбун (漢文).

Японская мова ў тыя часы не мела пісьмовай формы. Для запісу спрадвечна японскіх слоў была створана сістэма пісьменнасці ман'ёгана, першым літаратурным помнікам якой стала старажытная паэтычная анталогія Ман’ёсю. Словы ў ёй запісваліся кітайскімі іерогліфамі паводле гучання, а не паводле сэнсу.

Ман’ёгана, запісаная курсіўным шрыфтам, пераўтварылася ў хірагану — сістэму пісьменнасці для жанчын, якім вышэйшая адукацыя была недаступная. Большасць літаратурных помнікаў эпохі Хэйан з жаночым аўтарствам былі запісаны хіраганай. Катакана ўзнікла паралельна: манастырскія вучні спрашчалі ман’ёгану да адзінага значнага элемента. Абедзве гэтыя сістэмы пісьменнасці, хірагана і катакана, якія пайшлі ад кітайскіх іерогліфаў, у далейшым ператварыліся ў складовыя азбукі, якія разам называюцца канай.

У сучаснай японскай мове кандзі выкрыстоўваюць для запісу асноў (каранёў) слоў у назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў, у той час як хірагана ўжываецца для запісу флексій і канчаткаў дзеясловаў і прыметнікаў (гл. окурыгана), часціц і слоў, для якіх нялёгка запомніць іерогліфы. Катакана ўжываецца для запісу анаматапей (гукаперайманняў) і гайрайго (запазычаных слоў). Для запісу запазычаных слоў катакану пачалі ўжываць адносна нядаўна: да Другой сусветнай вайны яны звычайна запісваліся праз кандзі, альбо паводле значэнняў іерогліфаў (煙草 ці 莨 табако = «тытунь»), альбо паводле іх фанетычнага гучання (天婦羅 ці 天麩羅 тэмпура). Другі варыянт ужывання завецца атэдзі.

Японскія ўнёскі

Першапачаткова кандзі і кітайскія ханьцзы нічым адно ад другога не адрозніваліся: кітайскія іерогліфы выкарыстоўваліся для запісу японскіх тэкстаў. Аднак у цяперашні час паміж ханьцзы і кандзі існуе значная розніца: некаторыя іерогліфы былі створаны непасрэдна ў Японіі, некаторыя атрымалі іншае значэнне, акрамя таго, пасля Другой сусветнай вайны напісанне многіх кандзі было спрошчана.

Кокудзі

Кокудзі (国字; літаральна. «нацыянальныя іерогліфы») — іерогліфы японскага паходжання. Кокудзі часам завуць васэй кандзі (和製漢字, «створаныя ў Японіі кітайскія іерогліфы»). Агулам налічваецца некалькі соцень кокудзі (гл. спіс на Sci.Lang.Japan). Большасць з іх рэдка ўжываецца, але некаторыя сталі важнай часткай пісьмовай японскай мовы. Сярод іх:

峠 то: гэ (горны перавал) 榊 сакакі (сакакі, Клеера японская) 畑 хатакэ (сухадольнае поле) 辻 цудзі (скрыжаванне, вуліца) 働 до:, хатара(ку) (праца)

Большасць з гэтых кандзі маюць толькі кун’ёмі, але некаторыя былі запазычаны Кітаем і набылі таксама чытанне он’ёміВялікі спіс кокудзі (2700 шт.)..

Коккун

У дадатак да кокудзі існуюць кандзі, значэнне якіх у японскай мове адрозніваецца ад кітайскай. Такія кандзі завуцца коккун (国訓), у іх ліку:

沖 окі (узмор’е; кіт. чун паласканне) 椿 цубакі (камелія японская; кіт. чун айлант)

Старыя і новыя іерогліфы

Адзін і той жа кандзі можа часам быць запісаны рознымі спосабамі: 旧字体 (кю:дзітай, літ. «старымі іерогліфамі») (舊字體 у запісе кюдзітай) і 新字体 (сіндзітай; «новымі іерогліфамі»). Ніжэй пададзена некалькі прыкладаў запісу аднаго і таго ж іерогліфа ў форме кюдзітай і сіндзітай:

國 国 куні, кок(у) (краіна) 號 号 го: (нумар) 變 変 хэн, ка(вару) (змяняцца)

Іерогліфы кюдзітай выкарыстоўваліся да канца Другой сусветнай вайны і, галоўным чынам, супадаюць з традыцыйнымі кітайскімі іерогліфамі. У 1946 годзе ўрад зацвердзіў спрошчаныя іерогліфы сіндзітай у спісе «Тоё кандзі дзітай хё» (当用漢字字体表). Некаторыя з новых знакаў супадалі са спрошчанымі кітайскімі іерогліфамі, ужыванымі ў КНР. Як і ў выніку працэса спрошчвання ў Кітаі, некаторыя з новых знакаў былі запазычаны са спрошчаных формаў (略字, р'якудзі), ужываных у рукапісных тэкстах, аднак у пэўным кантэксце дапушчальна ўжыванне і старых формаў некаторых іерогліфаў (正字, сэйдзі). Існуюць таксама яшчэ болей спрошчаныя варыянты напісання іерогліфаў, часам ужываныя ў рукапісных тэкстах , аднак іх выкарыстанне не пажадана.

Тэарэтычна, любы кітайскі іерогліф можа быць ужыты ў японскім тэксце, але на практыцы вельмі многія кітайскія іерогліфы ў японскай мове не ўжываюцца. Дайканва Дзітэн — адзін з самых вялікіх слоўнікаў іерогліфаў — змяшчае каля 50 тыс. запісаў, хаця большасць запісаных там іерогліфаў ніколі ў японскіх тэкстах не сустракаліся.

Чытанне кандзі

У залежнасці ад таго, якім шляхам кандзі трапіў у японскую мову, іерогліфы могуць выкарыстоўвацца для напісання аднаго альбо розных слоў альбо марфем. З пункту гледжання чытача гэта значыць, што кандзі маюць адно альбо некалькі чытанняў. Выбар чытання іерогліфа залежыць ад кантэксту, укладзенага сэнсу, спалучэння з іншымі кандзі і нават ад месца ў сказе. Некаторыя часта ўжываныя кандзі маюць дзесяць ці больш розных чытанняў. Чытанні, як правіла, падзяляюцца на он’ёмі (оннае чытанне ці проста он) і кун’ёмі (куннае чытанне ці проста кун).

Он’ёмі (кітайскае чытанне)

 — сіна-японскае чытанне; японская інтэрпрэтацыя кітайскага вымаўлення іерогліфа. Некаторыя кандзі маюць некалькі он’ёмі, таго што былі запазычаны з Кітая некалькі разоў: у розны час і з розных раёнаў. Кокудзі, ці кандзі, якія стварылі ў Японіі, звычайна не маюць он’ёмі, аднак ёсць выключэнні: напрыклад у іерогліфа 働 «працваць» ёсць і кун’ёмі (хатараку) і он’ёмі (до:), а ў іерогліфа 腺 «залоза» (малочная, шчытападобная і інш.) — толькі он’ёмі: сэн.

Ёсць чатыры тыпы он’ёмі:  — чытанне, запазычанае з маўлення царства У (раён сучаснага Шанхаю) у V і VI стагоддзях, ад якога таксама паходзіць сучасны дыялект у.  — чытанне, запазычанае з маўлення часоў дынастыі Тан (VII—IX стагоддзі), пераважна з гаворкі сталіцы Чан'ань.  — чытанне, запазычанае з маўлення часоў позніх дынастый: Сун і Мін. Сюды адносяцца ўсе чытанні, запазычаныя ў час Хэйан і Эдо.  — памылковыя чытанні кандзі, якія пасля сталі моўнай нормай.

Прыклады:

Кандзі Значэнне Го-он Кан-он То-он Кан’ё-он 明 святло мё: мэй мін * 行 ісці, паступак гё:, ко: * ан * 極 крайнасць гоку кёку * * 珠 жэмчуг * сю дзю, дзу * 度 узровень, ступень до таку то * 輸 увоз-вываз сю * * «ю»

Найбольш распаўсюджана форма чытання кан-он. Чытанні го-он найбольш распаўсюджаны ў будыйскай терміналогіі, напрыклад, гокураку 極楽 «рай». Чытанні то-он сустракаюцца ў некаторых словах, напрыклад ісу 椅子 «крэсла». У кітайскай мове большасці іерогліфаў адпавядае адзіны кітайскій склад. Аднак існуюць амографы (多音字), такія як 行 (кіт. хан, сін: яп. ко:, гё:); розным чытанням у кітайскай мове адпавядалі розныя значэнні, што таксама было адлюстравана пры запазычанні японскай мовай. Акрамя цяжкасцей з перадачай танальнага націску, большасць кітайскіх складоў было вельмі складана паўтарыць у японскай мове з-за багацця зычных, асабліва ў сярэднекітайскай мове, у якой канцавы зычны сустракаўся часцей, чым у сучасных дыялектах. Таму большасць он’ёмі складаецца з дзвюх мор: другая з іх — альбо падаўжэнне галоснай з першай моры (і ў выпадку першай э і у ў выпадку о, вынік дрэйфу мовы на працягу стагоддзяў пасля запазычання), альбо склад ку, кі, цу, ці альбо складовы н як імітацыя сярэднекітайскіх канцавых зычных. Магчыма, з’ява змякчэння зычных перад галоснымі, адрознымі ад і, а таксама складовы н былі даданы ў японскую мову для паляпшэння імітацыі кітайскай; яны не сустракаюцца ў словах японскага паходжання.

Он’ёмі часцей усяго сустракаецца пры чытанні слоў, складзеных з некалькіх кандзі (熟語 дзюкуго), многія з якіх былі запазычаны разам з самімі кандзі з кітайскай для перадачы паняццяў, аналагаў якім не мела японская мова, альбо іх немагчыма было ёй перадаць. Гэты працэс запазычвання часта параўноўваюць з запазычаннем слоў англійскай мовы з латыні і нармандскай французскай мовы, бо запазычаныя з кітайскай мовы тэрміны звычайна былі сэнсава вузейшымі за іх японскія аналагі, і веданне іх лічылася атрыбутам ветлівасці і эрудзіраванасці. Найбольш важнае выключэнне з гэтага правіла — прозвішчы, у якіх часцей выкарыстоўваецца японскае куннае чытанне.

Кун’ёмі (японскае чытанне)

, японскае ці куннае чытенне — заснавана на вымаўленні , да якіх былі па сэнсу падабраны кітайскія іерогліфы. У некаторых кандзі можа існаваць адразу некалькі кун’ёмі, а можа не быць увогуле.

Напрыклад, кандзі, які пазначае Усход (東) мае он’ёмі то:. Аднак у японскай мове да ўвядзення іерогліфаў было адразу два словы для пазначэння гэтага кірунку свету: хігасі і адзума — яны сталі кун’ёмі гэтага іерогліфа. А ў кандзі 寸, які значыць кітайскую меру даўжыні (3,03 см), не было аналага ў японскай мове, і таму ў яго ёсць толькі он’ёмі: сун.

Кун’ёмі вызначаюцца трывалай складовай структурай яматокотоба: кун’ёмі большасці назоўнікаў і прыметнікаў маюць даўжыню ў 2 ці 3 склады, у той час як кун’ёмі дзеясловаў карацейшыя: 1 ці 2 склады (не лічачы флексій — окурыганы, якая запісваецца хіраганай, хоць і лічыцца часткай чытання дзеяслова-ўтваральных кандзі).

У большасці выпадкаў для запісу аднаго японскага слова з рознымі адценнямі значэння ўжываліся розныя кандзі. Напрыклад слова наосу, запісанае як 治す, будзе значыць «лекаваць хваробу», у той час як запіс 直す будзе значыць «рамантаваць» (напрыклад ровар). Часам розніца ў напісанні празрыстая, а часам досыць няўлоўная. Для таго, каб не пымыліцца ў адценнях сэнсу, слова часам запісваецца хіраганай. Напрыклад, так часта робяць для запісу слова мото もと, якому адпавядаюць адразу пяць розных кандзі: 元, 基, 本, 下, 素, розніцу ў выкарыстанні якіх нялёгка ўлавіць.

Іншыя чытанні

Існуе шмат спалучэнняў кандзі, у якіх для вымаўлення складнікаў выкарыстоўваюцца і он’ёмі, і кун’ёмі: такія словы называюць дзю:бако (重箱) ці юто: (湯桶). Самі гэтыя два тэрміны з’яўляюцца аўталагічнымі: першы кандзі ў слове дзюбако чытаецца праз он’ёмі, а другі — праз кун’ёмі, а ў слове юто — наадварот. Іншыя прыклады: 金色 кін’іро — «залаты» (он-кун); 空手道 каратэдо: — каратэ (кун-кун-он).

Некаторыя кандзі маюць малавядомыя чытанні — наноры, якія звычайна ўжываюцца дзеля агучвання асабістых імёнаў. Як правіла, наноры блізкія гучаннем да кун’ёмі. У тапонімах і імёнах таксама часам выкарыстоўваюцца наноры, альбо нават такія чытанні, якія нідзе больш не сустракаюцца, напрыклад, іерогліф 叡 (мае толькі он’ёмі «эй») у якасці імя чытаецца «Акіра» альбо «Сатосі».

 — чытанні спалучэнняў кандзі, якія не маюць простага дачынення да кун’ёмі ці он’ёмі асобных іерогліфаў, а датычацца сэнсу суцэльнага спалучэння. Напрыклад, спалучэнне 一寸 можна прачытаць як іссун (то бок «адзін сун»), аднак на самай справе гэта непадзельнае спалучэнне цётто (трошкі). Гікун часта сустракаецца ў японскіх прозвішчах.

Выкарыстанне атэдзі для запісу запазычаных слоў таксама прыводзіла да з’яўлення незвычайных агучванняў спалучэнняў і новых значэнняў у кандзі. Напрыклад састарэлае спалучэнне 亜細亜 адзіа раней выкарыстоўвалася для іерагліфічнага запісу часткі свету — Азіі. Сёння для запісу гэтага слова ўжываецца катакана, але кандзі 亜 набыў сэнс «Азія» ў такіх спалучэннях як то:а 東亜 («Усходняя Азія»). З састарэлага іерагліфічнага спалучэння 亜米利加 амэрыка («Амерыка») быў узяты другі кандзі, ад якога ўзнік неалагізм: 米国 бэйкоку, які літаральна можна перакласці як «рысавая краіна», хоць на самай справе гэта значыць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Выбар варыянтаў чытання