Прыле́пы (, ) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета. Знаходзіцца каля ракі Усяжа і Дубраўскага вадасховішча, за 21 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смалявічы, за 31 км ад Мінска.
Гісторыя Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. Паміж вёскамі Берагоўцы і Сарокі знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку.
У 1712 годзе згадваецца як маёнтак Прылепы, ці Арана, уласнасць Кіеўскага мітрапаліта, у Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1100. Да 16 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 19.12.2009 №231 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Славутасці гарадзішча жалезнага веку курганны могільнік за 1,5 км на ўсход ад вёскі.
Інфрастуктура Бібліятэка Аддзяленне сувязі ДУА «Прылепскі НПК дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа»ДУА «Прылепскі НПК дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа» Аграсядзіба «Добра хата»Турыстычны партал Беларусі
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны Брацкія магілы савецкіх воінаў
Літаратура
Спасылкі
Фатаграфіі на сайце Radzima.org Прилепы: живописная история // Газета «Край смалявіцкі»
Катэгорыя:Азярыцкаслабадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна