Камянча́не (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. у 1861 г. 61 рэвізская душа. У 1897 г. в54 двары, 334 жыхары, 312 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 65 двароў, 349 жыхароў.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Радзіма». 3 2 снежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. цэнтр калгаса «Радзіма», 253 жыхары. Пасля вытворчая брыгада гэтай гаспадаркі. Дзейнічалі клуб, комплексна-прыемны пункт, крама.

Насельніцтва 1999 — 73 двароў, 157 жыхароў.

Вядомыя асобы Караліна Жытко (нар. 1999) — беларуская футбалістка.

Спасылкі Камячане Камянчане на радзіма.орг

Катэгорыя:Ліпнішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна