thumb|right|Антэна для прыёму дэцымятровых хваль Дэцыметро́выя хва́лі (ДМХ) — радыёхвалі з даўжынёй хвалі ад 10 см да 1 м, што адпавядае частотам ад 300 МГц да 3 ГГц (ультравысокія частоты, УВЧ).
Ужыванне Дэцыметровыя хвалі распаўсюджваюцца практычна ў межах прамой бачнасці, таму выкарыстоўваюцца ў радыёрэлейнай сувязі, радыёлакацыі, тэлевяшчанні і ў сотавай сувязі. Дэцыметровыя хвалі слаба паглынаюцца пры мінанні праз зямную атмасферу, таму ўжываюцца для сувязі з касмічнымі аб’ектамі. Для зямной сувязі выкарыстоўваюцца дэцыметровыя хвалі, якія распаўсюджваюцца за кошт рассейвання на неаднастайнасцях трапасферы.
Гл. таксама Электрамагнітнае выпраменьванне
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дыяпазоны радыёхваль Катэгорыя:Радыёхвалі Катэгорыя:Радыёсувязь