Гілберт Ньютан Льюіс (; 23 кастрычніка 1875 Уэймут, каля Бостана — 23 сакавіка 1946, Берклі) — выдатны амерыканскі фізікахімік. Асноўныя навуковыя працы ў вобласці хімічнай тэрмадынамікі, фотахіміі, хіміі ізатопаў, ядзернай фізікі.

Прапанаваў новую фармулёўку трэцяга пачатку тэрмадынамікі. Прапанаваў і развіў (1912—1916) электронную тэорыю хімічнай сувязі, растлумачыў упершыню іонную і гомеапалярную сувязі, распрацаваў метады разліку свабодных энергій хімічных рэакцый. Разам з Р. Мак-Дональдам у 1933 годзе ўпершыню атрымаў цяжкую ваду і вылучыў з яе дэйтэрый. У 1929 годзе ўвёў тэрмін фатон для абазначэння найдрабнейшай адзінкі выпраменьвання.

Спасылкі

Катэгорыя:Фізікахімікі ЗША Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві