Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Мемус (нар. 13 верасня 1939, вёска Прусы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, педагог.

Біяграфія 1958—1966: Жывапісна-педагагічнае мастацкае вучылішча ва Уладзівастоку.

1968—1974: Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Іллі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, графічны факультэт).

З 1974 жыве ў Віцебску.

1974—1999 — выкладаў на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута.

З 1978 — удзельнічаў у мастацкіх выставах.

З 2008 — член Беларускага саюзу мастакоў.

У 2013 годзе Аляксандр Іосіфавіч Мемус падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі больш за 300 сваіх графічных лістоў і 39 твораў сваёй жонкі — віцебскага мастака Ірыны Віктараўны Магучай (1963—2010)В Арт-кафе представлена часть выставки «Река времени» .

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя