Чмель звычайны (Bombus proteus) — від чмялёў.

Апісанне Спінка пакрыта чорнымі або карычневымі валаскамі, часам з невялікай прымессю жоўтых або шэрых; трэці тэргіт брушка пакрыты чорнымі, а пяты аранжавымі або жоўтымі валаскамі, іншы раз з прымессю карычневых. На лбе ніжэй асновы вусікаў чорныя валаскі.

Пашырэнне Пашырэнне: Цэнтральная і паўднёвая часткі Еўропы. Арэал уключае тэрыторыю Беларусі, трапляюцца адзінкавыя экземпляры.

Месцы пражывання: лугі лясной, лесастэпавай і стэпавай зон.

Асаблівасці біялогіі Палітроф, але аддае перавагу раслінам сямейства астравых, у меншай ступені губакветных.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Катэгорыя:Чмялі