Мылінскае (Мыленскае) возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі ў басейне ракі Чарапяціца, за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Мылінкі (Расія).
Плошча паверхні 0,95 км², даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. На возеры востраў. Возера Мылінскае праточнае. Праз возера працякае рака Чарапяціца (упадае пад назвай Межава) і злучае яго з Чарапёцкім возерам. Упадаюць таксама рэкі Галамяцец, Камлёўка і ручаі.
Літаратура Мы́ленскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
— С. 49.
Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Памежныя азёры