Будынак рэальнага вучылішча — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Оршы.
Гісторыя
Пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1906 годзе ў цэнтры горада (вул. Леніна, 41). У вучылішчы ў 1907—1909 гадах працаваў дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст П. М. Лепяшынскі.
У будынку размешчана сярэдняя школа № 1.
Архітэктура
Двухпавярховы П-падобны ў плане мураваны аб'ём бакавымі крыламі арыентаваны ў двор. Галоўны ўваход у цэнтры будынку мае прыхожую, невялікі вестыбюль, адкуль трохмаршавыя парадныя ўсходы вядуць на другі паверх, дзе цэнтральнае месца займае актавая зала. Архітэктурна-мастацкае рашэнне будынку сціплае, дэкор вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. Галоўны фасад расчлянёны трыма рызалітамі. Сярэдні, які выступае больш за бакавыя, вылучаны высокімі арачнымі вокнамі другога паверху, галоўным уваходам і невялікім арыгінальным балкончыкам. Архітэктурную выразнасць аб'ёму ўзмацняецца яго каларыстычным рашэннем, вылучэннем на фоне чырвона-карычневай муроўкі ліштваў, карнізных цяг, абрамленняў кутоў і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Оршы Катэгорыя:Славутасці Оршы Катэгорыя:Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша) Катэгорыя:1906 год у Беларусі