Вялікамажэйкаўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Створаная ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. на паўночнай ускраіне в. Вялікае Мажэйкава (Шчучынскі раён).
У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што амаль цалкам пашкоджана агароджа сядзібы (уласнік — КСУП "Саўгас «Вялікае Мажэйкава»): яе мураваная частка парасла мохам і пустазеллем. На самім будынку комплексу вылузваюцца фарба і тынкоўка, абсыпаецца цагляны мур. Флігель сядзібы — у аварыйным стане. Тым часам работы па кансервацыі гэтага аб’екта не праведзены з прычыны адсутнасці праектна-каштарыснай дакументацыіСохранить память для потомков: прокуратура Гродненской области потребовала устранить нарушения в сфере охраны историко-культурного наследия. 06.12.2019 .
Архітэктура Уключала гасподу (згарэла ў 1914 г.), парк, абкружаны з трох бакоў пладовым садам і мураванай агароджай, афіцыну, гаспадарчыя пабудовы, бровар (1890 г.). Перад галоўным фасадам гасподы быў парадны партэр, абмежаваны мураванай агароджай з брамай, за якой былі зроблены два прамавугольныя ставы.
thumb|злева|Лямус Прамавугольная ў плане мураваная аднапавярховая афіцына вырашаная ў формах класіцызму. Лямус, які знаходзіцца ў паўночнай частцы сядзібы, выкананы ў традыцыях драўлянай народнай архітэктуры — двухпавярховы (першы паверх мураваны, другі — драўляны) квадратны ў плане будынак.
Парк thumb|злева|Парк Парк закладзены ў 1787 г. на плошчы каля 7 га. Мае сіметрычную рэгулярна-восевую планіроўку. Апроч параднага партэра, мае за домам сістэму баскетаў, падзеленых сеткай грабавых, ліпавых і кляновых алей. Кампазіцыйную вось парку завяршала мураваная капліца, на паўночным усходзе знаходзілася мураваная альтанка-ратонда (не захаваліся). Сярод насаджэнняў маюцца экзоты: лістоўніца еўрапейская, белая акацыя, ліпа амерыканская і інш.
Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Спасылкі
Катэгорыя:Вялікае Мажэйкава Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі