Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў в. Гарнастаевічы (Свіслацкі раён). Пабудаваная ў другой палове ХІХ ст. Уключае гасподу, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк з садам і сажалкай, касцёл.
Архітэктура Гаспода
Гаспода — Т-падобны ў плане будынак. Складаецца з падоўжанага аднапавярховага і кароткага двухпавярховага прамавугольных аб'ёмаў. Планіроўка анфіладна-калідорная. Галоўны ўваход аформлены чатырохкалонным порцікам. Фасады дэкарыраваныя лапаткамі, рустам, пластычнымі ліштвамі акон, прафіляванымі цягамі. У інтэр'еры кафляныя грубкі, паркетная падлога, каваная і літая фурнітура, прафіляваныя бэлькі перакрыцця. Выкарыстоўваецца адміністрацыйнай установай.
Касцёл
Касцёл — прамавугольны ў плане, з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі. Сцены з бутавага каменю, антаблемент, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр'еры над уваходам хоры.
Літаратура
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s. Butautas R.S. Butautai Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. Vilnius. Gediminas, 300 p. 2018. ISBN 978-9955-806-11-0
Спасылкі
Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Гарнастаевічы Катэгорыя:Славутасці Свіслацкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Бутаўт-Андрайковічы