Германавіцкая сядзіба — палацава-паркавы комплекс у вёсцы Германавічы (Шаркаўшчынскі раён) на правым беразе ракі Дзісна. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў стылі класіцызм. Створаны ў канцы XVIII ст. (пасля 1782 г.) Належала I. Зрыня-Шырыну, які набыў маёнтак у графа I. Гільзена.

Архітэктура

Сядзіба мае рэгулярную планіроўку з геаметрычна правільнымі ўчасткамі пладовага саду, агароду і шэрагам прамавугольных ставоў. Да ракі спускаецца невялікі парк пейзажнага тыпу. У цэнтры кампазіцыі мураваная гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з пакатым вальмавым дахам. Планіроўка анфіладная. У тарцах будынку знаходзяцца трохмаршавыя лесвіцы. Вось сіметрыі падкрэсленая на галоўным фасадзе атыкам, на дваровым — рызалітам з трохвугольным франтонам. Вуглы фланкіраваныя плоскімі рызалітамі, у якіх зробленыя ўваходы, аформленыя прысценнымі порцікамі. Сцены аздобленыя на першым паверсе рустоўкай, на другім — каланадай. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў паўнёва-ўсходняй частцы сядзібы.

Сучасны стан

У палацы Шырынаў зараз знаходзіцца музей культуры і побыту. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Кулагин А. Н. Германовичская усадьба //

Спасылкі

Установа культуры «Германавіцкі музей культуры і побыту»

Катэгорыя:Палацы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Германавічы Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў 1780-я гады Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:1780-я ў Беларусі