Палаца-паркавы ансамбль Мержыеўскіх — помнік архітэктуры класіцызму ў аграгарадку Грозава (Капыльскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Да 1863 года Грозава належала Мержыеўскім, пазней — Вітгенштэйнам.

У палацы размяшчалася школа. На 2012 год будынак закрыты на рэканструкцыю.

Архітэктура

Палац — мураваны двухпавярховы будынак з вальмавым дахам. Цэнтр сіметрычна-восевай кампазіцыі падкрэслены чатырохкалонным порцікам з пандусам на галоўным і глыбокім рызалітам на дваровым фасадах (на акварэлі Н. Орды 1864—1876 гг. таксама меў чатырохкалонны порцік). Да заходняга тарца палаца далучаная аднапавярховая службовая прыбудова. Пластыка фасадаў ствараецца прафіляванымі цягамі, ліштвамі прамавугольных акон і дзвярэй, лапаткамі і рустам па вуглах будынку. Планіроўка анфіладна-калідорная з цэнтральнай групай парадных памяшканняў і вялікім вестыбюлем з двухбаковай лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

З боку дваровага фасада на схіле ўзгорку быў разбіты парк (не захаваўся).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Капыльскага раёна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Грозава Катэгорыя:Род Мержыеўскіх Катэгорыя:Вітгенштэйны Катэгорыя:З’явіліся ў 1750 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:1750 год у Беларусі