Сядзібна-паркавы ансамбль Зіберг-Плятэраў — помнік палацава-паркавай архітэктуры XVIII—XIX стст. Знаходзіцца ў в. Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Архітэктура

Уключае палац, парк, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, капліцу. Кампазіцыйным цэнтрам сядзібы з'яўляецца палац. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. з цэглы ў стылі класіцызму. У пачатку XX ст. часткова перабудаваны, змененыя аздабленне фасадаў і ўнутраная планіроўка, але захаваная агульная кампазіцыя. Выцягнуты аднапавярховы будынак мае двухпавярховую цэнтральную частку, вылучаную чатырохкалонным порцікам. Фасады аздобленыя прафіляванымі ліштвамі аконных праёмаў, на другім паверсе — дадаткова пілястрамі і сандрыкамі. У цэнтральнай частцы першага паверху размяшчаліся вестыбюлі і парадная зала з выхадам на тэрасу, на другім — жылыя пакоі. Бакавыя часткі мелі калідорную планіроўку.

Гаспадарчыя будынкі зробленыя ў другой палове XIX ст. з бутавага каменю, аздобленыя цаглянымі лапаткамі, ліштвамі. Арнаментальныя ўстаўкі з бутавага каменю ўпрыгожваюць уязную браму.

Парк Тры крутыя выгіны ракі Мнюта ўдала выкарыстаныя для стварэння пейзажнай кампазіцыі парку і штучных вадаёмаў.

За ракой па восі палацу — паляна з маляўнічымі групамі . Парк абсаджаны дрэвамі лісцевых парод з паасобнымі . У дэндралагічным складзе трапляюцца , , і дэкаратыўны хмызняк — , , і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Плятэры Катэгорыя:Славутасці Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Гарадзец (Шаркаўшчынскі раён)