Перавалочна, Перавалачна — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аршыца, за 24 км у напрамку на поўнач ад горада Орша, за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Лісоўскія.

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,42 км. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя. Возера слаба зарастае. Бяссцёкавае.

Літаратура

Спасылкі Ианов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Аршанскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры