Помнік літары «Ў» — помнік у Полацку, прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіту. Размешчаны ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны.

Усталяваны ў верасні 2003 года падчас святкавання 10-га «Дня беларускага пісьменства». Ідэя помніка належыць тагачаснаму старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Тачылу. Аўтар помніка — беларускі мастак з Полацка Ігар КуржалаўЯкія сімвалы закладзены ў помніку літары Ў // Радыё "Рацыя".

Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаны словы з літарай "ў", а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

Вандалізм Вершы на помніку Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет» былі пашкоджаны ў чэрвені 2014 годаУ Полацку пашкоджаны помнік літары «Ў» . У 2016 годзе помнік быў адноўлены.

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:XXI стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:Праспект Францыска Скарыны (Полацк)