Загрузчык аперацыйнай сістэмы — гэта сістэмнае праграмнае забеспячэнне, прызначанае для загрузкі аперацыйнай сістэмы пасля ўключэння камп’ютара.
Сучасныя загрузчыкі аперацыйнай сістэмы могуць выконваць наступныя функцыі: забяспечваць дыялог з карыстальнікам камп’ютара (напр., дазваляць выбраць ядро аперацыйнай сістэмы для загрузкі); прыводзіць апаратную частку камп’ютара ў стан, неабходны для старту ядра АС (напр., на некаторых архітэктурах загрузчык задае параметры віртуальнай памяці); загрузіць ядро аперацыйнай сістэмы ў аператыўную памяць; пры гэтым ядро не абавязкова можа захоўвацца на жорсткім дыску, яно можа быць запісана ў пастаянную памяць ці загружацца па сетцы, ці нават праз паслядоўны інтэрфейс (што можа быць карысна на першых стадыях распрацоўкі сістэмы). перадаваць параметры ядру аперацыйнай сістэмы (напр., ядро Linux атрымлівае ад загрузчыка звесткі пра файлавую сістэму).
На IBM-PC-сумяшчальных камп'ютарах базавая сістэма ўводу-вываду () запускае загрузчык пасля паспяховага заканчэння працэдуры тэста-па-ўключэнню (). Калі загрузка ідзе з жорсткага дыска, BIOS загружае 512 байтаў з першага сектара жорсткага дыска (г. зв. master boot record, MBR) па адрасу 0x7C00:0x0000 (у рэальным рэжыме працэсара); потым перадае кіраванне загружанаму коду. Гэты код чытае і аналізуе табліцу падзелаў жорсткага дыска, а потым альбо перадае кіраванне загрузачнаму коду актыўнага падзела жорсткага дыска, альбо самастойна загружае ядро з дыска ў аператыўную памяць і перадае яму кіраванне.
Распаўсюджаныя загрузчыкі NTLDR — загрузчык ядра Windows NT Windows Boot Manager (bootmgr.exe,winload.exe) - загрузчык ядра Windows Vista LILO (LInux LOader) — загрузчык ядра Linux GRUB (Grand Unified Bootloader) — ужываецца для загрузкі ядра Linux і Hurd OS/2 BootManager — загрузчык ядра OS/2 RedBoot — загрузчык для ўбудаваных сістэм SILO (SPARC Improved bootLOader) — загрузчык Linux і Solaris для архітэктуры SPARC Loadlin — загрузчык Linux з DOS-а isolinux — загрузчык Linux з кампакт-дыскаў BOOTP — ужываецца для загрузкі па сетцы Yaboot — загрузчык Linux на PowerPC BootX — загрузчык Mac OS X
Гл. таксама
Загрузка аперацыйнай сістэмы
*