Крысціян Лубутэн (; нар. , , Францыя) — французскі дызайнер абутку. У абутку Лубутэн заўсёды ўжывае чырвоныя лакавыя падэшвы, што сталі яго візітнай карткай. Мадэлі брэнда «Christian Louboutin» прызнаны найпрэстыжнейшым жаночым абуткам у 2007, 2008 і 2009 гадах. Да 2011 года «Christian Louboutin» стаў абутковым брэндам, мадэлі якога часцей за іншыя шукалі ў інтэрнэце.

Асабістае жыццё З 1997 года партнёрам Лубутэна быў ландшафтны архітэктар Луі Бенеш. Партнёры жывуць паміж сваімі дамамі ў I акрузе Парыжа, рыбацкім катэджам у Лісабоне, дамамі ў партугальскіх Мелідэсе і Кампарце, палацам у Халебе, плавучым домам на Ніле, які называюць Дахабібі (лодка майго кахання), і домам у Луксоры. Дом у Луксоры — былая рамесніцкая майстэрня, пабудаваная з цэглы, з надбудаваным паверхам і бельведэрам на даху.

Апроч гэтага, Лубутэн разам са сваім бізнес-партнёрам Бруна Чэмберленам сумесна валодае замкам XIII ст. у Вандэі.

Катэгорыя:Мадэльеры Францыі Катэгорыя:Гандлёвыя маркі класа «люкс» Катэгорыя:Дызайнеры абутку