Дзмітрый Ігнаценка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Сервалюкс-Агра».

Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага «Дняпра», гуляў за дубль клуба, а ў сезоне 2007 з’яўляўся і ў асноўным складзе. Сезон 2008 правёў у арэндзе ў шклоўскім «Спартаку», пасля чаго апынуўся на Дальнім Усходе ў складзе каманды Другога дывізіёна Расіі «Сахалін».

У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за шклоўскі «Спартак» і «Смаргонь» у Першай лізе. У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», у складзе якога правёў паспяховы сезон (8 забітых мячоў).

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», стаўшы такім чынам першым набыццём аўтазаводцаў у міжсезонні. Але пазней жодзінскі клуб умацаваўся іншымі ігракамі, і Дзмітрый пачаў сезон 2013 на лаўцы запасных. У выніку толькі аднойчы выйшаў на поле (8 красавіка 2013 года ў самым канцы сустрэчы з «Дняпром»), і ў красавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Граніт»Футбол. Полузащитник "Торпедо"-БелАЗа Дмитрий Игнатенко отдан в аренду "Граниту".

У студзені 2014 года, пакінуўшы «Тарпеда-БелАЗ», падпісаў кантракт з дэбютантам Вышэйшай лігі «Слуцкам», але ўжо праз месяц кантракт са случанамі быў разарваны. У выніку ў сакавіку 2014 года чарговы раз далучыўся да «Граніта»Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита». Дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе 2014, а сам з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита". У Вышэйшай лізе застаўся адным з лідараў мікашэвічцаў, у сезоне 2015 правёў за клуб усе 26 матчаў чэмпіянату. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і далучыўся да «Гарадзеі»Игнатенко перейдет в «Городею», дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. Заставаўся трывалым іграком стартавага складу і ў сезонах 2017—2018.

У студзені 2019 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»Игнатенко подписал контракт с "Шахтером". Не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў за «Шахцёр» толькі ў адным матчы — 15 сакавіка 2019 года ў Кубку Беларусі супраць «Белшыны» (1:0), у астатніх матчах звычайна нават не трапляў у заяўку. У чэрвені 2019 года пакінуў салігорскі клубИсточник: Игнатенко покинул "Шахтер" .

У ліпені 2019 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»"Дняпро" объявил о подписании контракта с Игнатенко. Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе магіляўчан, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года кантракт з «Дняпром» па пагадненні бакоў быў разарваны"Дняпро" расторг контракт с Игнатенко.

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у выніку ў лютым падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»"Спутник" подписал Игнатенко и россиянина Утюжникова. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў рэчыцкі клубИгнатенко покинул "Спутник".

У студзені 2021 года стаў іграком «Смаргоні»Игнатенко перешел в «Сморгонь». Пакінуў клуб у жніўні 2021 годаТур 20. Анонс. Осталось десять туров . У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана", дзе пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў наваполацкі клуб.

Сезон 2023 пачаў у складзе клуба «Сервалюкс-Агра» ў Другой лізе.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2022

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Горкі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Шклоў Катэгорыя:Ігракі ФК Сахалін Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Сервалюкс-Агра Мяжысеткі