Рычард Колі, 1-ы маркіз Уэлслі, лорд Морнінгтан (1760—1842) — брытанскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Рычард Колі нарадзіўся 20 чэрвеня 1760 года ў Міце.

Старэйшы брат лорда Уэлінгтана. Прызначаны ў 1797 годзе генерал-губернатарам брытанскіх уладанняў у Індыі, ён пачаў зацятую барацьбу з майсурскім кіраўніком Тыпу Султанам; у 1799 годзе ўзяў прыступам яго сталіцу Серынгапатам; затым выступіў супраць маратхаў, заваяваў землі паміж рэкамі Гангам і Джамнай, прымусіў да пакоры Сінд і раджу Берара (1803 г.). За гэтыя перамогі Уэлслі атрымаў тытул маркіза і права ўключыць у свой герб сцяг Тыпу Султана. У 1805 годзе быў абвінавачаны ў раскраданні казны і адкліканы.

У 1809 годзе быў паслом у Іспаніі, а ў 1810 годзе — міністрам замежных спраў, прычым паўсюль процідзейнічаў французскаму ўплыву.

У 1822 годзе быў прызначаны лордам-намеснікам у Ірландыю, увесь час абараняў каталікоў супраць аранжыстаў і шмат спрыяў эмансіпацыі першых.

Літаратура

Спасылкі

Richard Wellesley, 1st Marquess Wellesley of Norragh

Катэгорыя:Генерал-губернатары Індыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі