thumb|Частка мазаікі вежы Інаны

Музей Пярэдняй Азіі () — адзін з найвядомых археалагічных музеяў свету. Размешчаны на Музейным востраве на рацэ Шпрэе ў цэнтры Берліна, на першым паверсе паўднёвага крыла Пергамскага музея ў Берліне.

Гісторыя калекцыі Музей мае 14 зал агульнай выставачнай плошчай звыш 2000 кв. метраў, дзе экспануюцца археалагічныя знаходкі, сабраныя нямецкімі экспедыцыямі ў Пярэдняй Азіі. Узрост экспанатаў — ад 8 тыс. гадоў (6 тысячагоддзе да н.э.) да пачатку эпохі заваявання Блізкага Усходу мусульманамі. Галоўным чынам тэрыторыя, на якой сабраны экспанаты, адпавядае цяперашнім Іраку, Сірыі і Турцыі; малаважная колькасць — з сумежных краін.

Пачынаючы з эпохі неаліту, тут прадстаўлены ўзоры культуры Шумера, Вавілона, Асірыі і рэгіёнаў паўночнай Сірыі — усходняй Анатоліі. У аснове калекцыі — знаходкі, зробленыя падчас раскопак Урука, Шурупака, Ашура, Хатуша, Тэль-эль-Амарны, Тэль-Халафа (Гузана), Сам-аля, Тапрах-кале і горада Вавілона. Таксама прадстаўлены наступныя раскопкі ў Німруде, Ніневіі, Сузах і Персепаля. У гэтых экспанатах прадстаўлены ўзоры культур шумераў, акадцаў, вавіланян, асірыйцаў, хетаў і арамеяў.

Крыніцай паступлення экспанатаў былі знаходкі археалагічных экспедыцый, якія арганізоўвала Нямецкае Усходняе таварыства (). Для прыёму гэтых экспанатаў у 1899 годзе ў Каралеўскім музеі быў адкрыты Аддзел Пярэдняй Азіі. Першапачаткова гэтыя знаходкі паступалі на захоўванне ў музей кайзера Фрыдрыха (, цяпер Музей Бодэ), дзе яны былі адкрыты для агульнага агляду да 1929 года, пакуль у 1930 годзе не адкрыўся Пергамскі музей.

Падчас другой сусветнай вайны калекцыя не панесла сур'ёзных страт. У 1953 годзе калекцыя музея Пярэдняй Азіі адкрылася зноў. У 1958 годзе Савецкі Саюз перадаў ураду Германскай дэмакратычнай рэспублікі некаторыя экспанаты, раней вывезеныя ў СССР у адпаведнасці з рэстытуцыяй па выніках вайны.

Калекцыя Найбольшую цікавасць у калекцыі ўяўляюць Вароты Іштар і элементы Дарогі працэсій у Вавілоне, якая прылягала да іх, рэшткі Вавілонскай вежы, фрагменты храмаў Эаны і Інаны, пабудаваных царом Караіндашам ва Уруку, фрагменты троннай залы Навухаданосара II. Апроч гэтага, музей з'яўляецца буйным сховішчам формаў для пячатак, цыліндрычных пячатак і клінапісных таблічак.

Музей разам з іншымі вядомымі сховішчамі з'яўляецца сузаснавальнікам таварыства «Саюз аматараў старажытнасцей Музейнага вострава ў Берліне» (), пры дапамозе якога ён падтрымлівае сувязі з іншымі гарадскімі сховішчамі экспанатаў, якія адносяцца да Пярэдняй Азіі. Плануецца стварыць цэнтральнае сховішча для гэтых калекцый у раёне Берліна ФрыдрыхсхагенNikolaus Bernau, Und die Wissenschaft auf die Grüne Wiese, in Berliner Zeitung, Feuilleton, 30. Juni 2008.

Навукоўцы У розны час дырэктарамі музея Пярэдняй Азіі былі: 1899—1918 — Фрыдрых Дэліч () 1918—1928 — Ота Вебер () 1928—1951 — Вальтэр Андрэ () 1951—1977 — Герхард Рудольф Маер () 1978—1990 — Ліяна Якаб-Рост () 1990—1997 — Эвеліна Кленгель-Брант () З 1998 года музей узначальвае Беата Салье ().

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Археалагічныя музеі Катэгорыя:Мастацкія музеі Германіі Катэгорыя:Заходняя Азія Пярэдняй Азіі