Свідовец, Свідоўка, Балотніца, Плотніца () — рака ў Оўруцкім і Алеўскім раёнах Жытомірскай вобласці Украіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Убарць.

Гідраграфія Даўжыня ракі 61 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (на тэрыторыі Беларусі 16 км). Плошча вадазбору 600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,44 ‰.

Пачынаецца на заходніх схілах Славечанска-Оўруцкага кража паблізу сяла Вусавэ Алеўскага раёна, вусце каля вёскі Картынічы (раней рака ўпадала ў раку Лохніца — прыток Убарці). Рэчышча шырынёй ад 6—8 да 15 м, у верхнім цячэнні і на тэрыторыі Беларусі каналізаванае.

Рака цячэ па лясістай мясцовасці ў межах Палескай нізіны. Даліна невыразная амаль на ўсім працягу. Пойма чаргуецца па берагах, у ніжнім цячэнні суцэльная.

Жыўленне мяшанае. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў сакавіку.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Убарці Катэгорыя:Рэкі Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна