Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў — колішняя сядзіба ў в. Лапушна (Дзятлаўскі раён), існавала ў XIX — першай палове XX ст.
Архітэктура Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, пастаўлены на высокі цокаль, быў накрыты вальмавым гонтавым дахам. Меў рысы стылю ампір. Сцены (гладкая тынкоўка чаргуецца з гарызантальным рустам) завершаны антаблементам з плоскім фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Прамавугольныя вокны завяршаліся трохвугольнымі і лучковымі франтончыкамі, плоскімі сандрыкамі. Цэнтральную частку галоўнага фасада вылучаў манументальны шасцікалонны порцік дарычнага ордара з антаблементам (плоская абака, фрыз з трыгліфамі, карніз на дэнтыкулах) і трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном у тымпане. На паркавым фасадзе слупавая галерэя з аднасхільным пакрыццём. Порцік галоўнага і галерэя паркавага фасадаў мелі тэрасы, агароджаныя балюстрадамі. Планіроўка анфіладная з параднай залай у цэнтры.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Наркевічы-Ёдкі Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Лапушна (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі ампір Катэгорыя:Славутасці Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі