Будынак былой земляробчай школы — будынак у в. Лужасна Віцебскага раёна. Узведзены ў другой палове XX ст. Помнік архітэктуры мадэрну. У будынкі размешчаны Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава.
Гісторыя
Пабудаваны ў другой палове XX ст. у стылі мадэрн. Рэканструяваны ў 1905—1909 гг. г. у будынку адкрытая земляробчая школа, пасля Другой сусветнай вайны знаходзілася сярэдняя школа, з 1954 г. — сельскагаспадарчы тэхнікум.
Архітэктура
Мураваны двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца трохпавярховая кутняя частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынку. Фасады вырашаныя ў двух колерах. Вокны на другом паверсе з лучковым завяршэннем, на першым — прамавугольныя. Планіроўка калідорная. На кожным паверсе па тры пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Віцебскага раёна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віцебскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Лужасна Катэгорыя:Аграрны каледж (Віцебск)