Люк дэ Клап’е Вавенарг (, Экс-ан-Праванс — ) — французскі пісьменнік-мараліст, філосаф. Майстар афарыстычнага жанру.

Першы літаратурны досвед — «Разважанне пра свабоду» (напісаны ў 1737 годзе), пазней разгорнуты ў «Трактаце пра свабоду волі». З 1743 года перапісваўся з Вальтэрам. У 1745 годзе напісаў «Разважанне пра няроўнасць багаццяў». У 1746 годзе выдаў адзіную прыжыццёвую кнігу «Уводзіны ў пазнанне чалавечага розуму, а таксама Роздумы і максімы на розныя тэмы», дапоўненую «Парадоксамі і новымі роздумамі і максімамі». У цэнтры ўвагі — чалавечая прырода, якую ён лічыць зыходным пунктам чалавечых пачуццяў, інстынктаў, імпульсаў паводзін, з ёй ён звязвае ўяўленне пра спрадвечную дабрыню чалавека. Пачуццё ён супрацьпастаўляе розуму, сцвярджае перавагу першага і шукае шляхі прымірэння паміж імі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Філосафы Францыі