Трафей Паўночнай Ірландыі 2005 () — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 21 жніўня 2005 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў другім розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £104,000, з якіх £23,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Мэцью Стывенс.

Катэгорыя:Трафей Паўночнай Ірландыі (снукер) Катэгорыя:2005 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Паўночнай Ірландыі ў 2005 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2005/2006 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:2005 год у Белфасце Катэгорыя:Жнівень 2005 года