Дом губернатара — колішні будынак на паўднёвым боку Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) ў Магілёве.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1778 годзе на паўднёвым боку Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) у стылі класіцызму. Побач знаходзіўся будынак Губернскага праўлення.
З’яўляўся рэзідэнцыяй магілёўскіх губернатараў, у т. л. у 1872—1893 гг. А. С. Дамбавецкага.
Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, будынак займаў расійскі імператар Мікалай II. Афіцыйны гістарыёграф у свіце імператара так апісвае абстаноўку:
У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся гарадскі Палац піянераў. У чэрвені 1944 г. узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада.
Архітэктура
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры з нязначным выступам рызаліты (цэнтральны быў завершаны трохвугольным франтонам, бакавыя аздобленыя вуглавымі пілястрамі), падзеленыя карнізным поясам на два ярусы. Сцяна першага ярусу аздобленая рустам. Рытм фасадаў стварала сетка прамавугольных аконных праёмаў, завершаных у другім ярусе плоскімі сандрыкамі, на цэнтральным рызаліце трохвугольнымі франтончыкамі. На першым паверсе размяшчаліся жылыя і службовыя памяшканні, на другім — парадная зала, гасціная, сталовая, кабінет. Двор быў абнесены каменнай сцяной, да якой прыбудаваны стайня, свірны і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Уваход у двор з боку плошчы афармляла манументальная брама ў выглядзе плоскага чатырохкалоннага порціку з арачным праездам у цэнтры, яна злучала дом з будынкам губернскага праўлення, утвараючы адзіны ансамбль.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Плошча Славы (Магілёў) Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:1778 год у Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм