Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў — колішні касцёл, які існаваў у Магілёве ў XVI—XX стст.
Гісторыя
Заснаваны ў 1687 годзе па фундацыі рэчыцкага лоўчага Фёдара Ржавускага на беразе Дняпра.
У 1702 годзе быў пабудаваны першы драўляны касцёл св. Антонія. У 1708 годзе касцёл згарэў і на яго месцы ў 1720-я гады быў пабудаваны новы каменны касцёл.
У 1864 годзе кляштар скасаваны, у 1872 годзе тут знаходзіўся цэнтральны архіў судовых месцаў.
Будынкі разбураныя ў Другую сусветную вайну. У 1957 годзе рэшткі касцёла былі разабраны. Захавалася частка падмуркаНаша парафія .
Архітэктура
Касцёл Святога Андрэя аднанефны, прамавугольны ў плане. Неф пераходзіў у крыху вузейшы за яго выцягнуты прэсбітэрый, завершаны трохграннай алтарнай апсідай. Галоўны фасад фланкіравалі дзве невялікія прамавугольныя ў плане вежы (у заходняй вежы размяшчалася лесвіца). У XVIII ст. з поўначы да касцёлу быў прыбудаваны прамавугольны ў плане аб’ём з дзвюма двух’яруснымі вежамі (ва ўсходняй вежы была лесвіца), якія завяршаліся купаламі. Неф і прэсбітэрый былі накрыты адзіным дахам, тарэц якога з боку галоўнага фасада закрываў фігурны франтон. Рытм бакавых фасадаў ствараўся прамавугольнымі вокнамі і лучковымі завяршэннямі, лапаткамі. З усходу да касцёлу быў прыбудаваны П-падобны ў плане двухпавярховы калідорнай планіроўкі корпус кляштара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёва Катэгорыя:Манастыры Магілёва Катэгорыя:Колішнія кляштары Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага