Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Маладзечне. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1867—1871 гадах з цэглы.
Архітэктура
У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, трохнефны квадратны асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда, абапал якой прыбудаваныя рызніца і ахвярнік. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны светлавы барабан. У дэкоры царквы выкарыстаныя формы маскоўскай архітэктуры XVII ст. (кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш.). У адрозненне ад большасці помнікаў, створаных у рэтраспектыўна-рускім стылі, званіца і галоўны светлавы барабан царквы маюць аднолькавую архітэктурна-пластычную структуру: васьмігранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб'ёмнае адзінства. Інтэр'ер Унутраная прастора перакрыта агульным цыліндрычным скляпеннем і падзелена на 3 нефы 6 слупамі: 2 слупы падтрымліваюць хоры, 4 цэнтральныя праз ветразі — светлавы барабан з шатровым скляпеннем. Апсіда перакрыта конхай. Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Маладзечна Катэгорыя:Плошча Старое Места Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Маладзечна Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі