Нам Тхэ Хі (; нар. , , Рэспубліка Карэя) — карэйскі футбаліст, нападнік катарскага клуба «Аль-Сад» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.

Кар’ера Нам займаўся футболам у акадэміі англійскага клуба «Рэдынг», аднак прафесійны кантракт у жніўні 2008 года ў французскім клубе «Валансьен». Дэбютаваў за клуб 8 жніўня 2009 года ў матчы супраць «Нансі». Падчас зімняй паўзы сезону 2011/12 перайшоў у катарскі клуб «Лехвія», дзе дэбютаваў 1 студзеня 2012 года. У 2017 годзе «Лехвія» была перайменавана ў «Аль-Дуайль».

У лютым 2019 года было абвешчана, што з новага сезона Нам Тхэ Хі далучаецца да іншага катарскага клуба, «Аль-Сада».

У нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі дэбютаваў 9 лютага 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі.

Дасягненні «Лехвія»: Чэмпіён Катара (4): 2012, 2014, 2015, 2017 Уладальнік Кубка Катара (2): 2013, 2015 Уладальнік Суперкубка Катара (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубак Эміра Катара: 2016

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце worldfootball.net

Катэгорыя:Футбалісты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Ігракі зборнай Паўднёвай Карэі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Дуайль Катэгорыя:Ігракі ФК Валансьен Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года