Філіп Шоўалтэр Хенч (; , Пітсбург — ) — амерыканскі ўрач-рэўматолаг.

Скончыў медыцынскую школу Пітсбургскага ўніверсітэта (1920). З 1923 года ў клініцы Мэё. З 1928 года (з 1947 года прафесар) ва ўніверсітэце Мінесоты (г. Рочэстэр).

Навуковыя працы па вывучэнні ролі эндакрынных фактараў у клініцы рэўматычных захворванняў; для лячэння выкарыстоўваў гармоны кары наднырачнікаў. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1950) (з Э. К. Кендалам і Т.Рэйхштэйнам).

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША