Кіеў-11 () — серыя 18-метровых тралейбусаў, якая выпускалася ў 1991—1993 гадах Кіеўскім заводам электратранспарту ў колькасці дзесяці асобнікаў, і ў пяці асобніках — мінскім заводам Белкамунмаш.

Акрамя гэтага, выпускалася і скарочаная 11,6-метровая мадыфікацыя тралейбуса Кіеў 11У. Іх выпускаў толькі КЗЭТ у 1992—1996 гадах, які вырабіў за гэты перыяд 55 асобнікаў. Кіеў-11 і Кіеў-11У вызначыліся надзвычайна нізкай якасцю і вельмі нізкай надзейнасцю, праз што тэрмін службы гэтых тралейбусаў не перавышаў, у большасці выпадкаў, 10 гадоў.

Асновай для распрацоўкі новых тралейбусаў былі перспектыўныя тралейбусы Кіеў-6, якія КЗЭТ выпускаў у пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1972 годзе і вытворцасць была спынена з-за масавых паступленняў чэшскіх тралейбусаў «Шкода» і расійскіх ЗІУ.

У 1991 годзе з заводу выйшлі некалькі двухсекцыйных тралейбусаў асабліва вялікай умяшчальнасці Кіеў-11. Аднак, з-за абмежаваных вытворчых магчымасцяў КЗЭТ, машын было выраблена вельмі мала. Кіеў-11 былі выраблены амаль цалкам з украінскіх камплектуючых. З прычыны малой серыі і абмежаваных магчымасцяў завода па давядзенні машын да нармальнага эксплуатацыйнага стану, якасць машын была нізкай. У 1992 годзе дакументацыя на вытворчасць Кіеў-11 было перададзена на Паўднёвы машынабудаўнічы завод («Южмаш»), дзе ўзяліся за дапрацоўку гэтай машыны. Хоць камплектуючыя машын вытворчасці «Южмаш» засталіся амаль тымі ж, завод здолеў значна палепшыць якасць машыны і выправіць шматлікія недахопы. У студзені 1992 года «Южмаш» запусціў мадэль у серыйную вытворчасць, аднак ужо пад уласнай назвай — ЮМЗ Т1.

Апісанне канструкцыі

Тралейбус Кіеў-11 ўяўляе сабой рамную канструкцыю, аснова канструкцыі -- рама, якая складаецца з ланжэронаў, некалькіх ашэсткаў і шэрагу іншых дэталяў. На раму тралейбуса мацуецца кузаў і ўсе іншыя вузлы і агрэгаты. Трубы каркаса і ашалёўка кузава зроблены са сталі.

Даўжыня тралейбуса -- 18 м. Камплектуючыя тралейбуса выкарыстаны пераважна украінскія, якія вызначаліся невысокай якасццю.

Даўжыня тралейбуса Кіеў-11, мм: 18000 Шырыня, мм: 2500 Вышыня, мм: 3355 База, мм: 5400 (цягач), 6520 (прычэп) Калея пярэдніх колаў, мм: 1950 Калея сярэдніх / задніх колаў, мм: 1710 Мінімальны радыус развароту, мм: 12100 Вугал пярэдняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 12 Вугал задняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 6 Мінімальны кліранс, мм: 180 Максімальны кліранс, мм: 820 Даўжыня тралейбуса Кіеў-11У, мм: 11630 Шырыня, мм: 2500 Вышыня, мм: 3355 База, мм: 5400

Электраабсталяванне тралейбуса Кіеў-11 / Кіеў-11В:

Цягавы рухавік: электрарухавік ДК-213Б / ДК-213 Б Магутнасць, кілават: 115/115 Колькасць ЦЭР: 2/1 Частата кручэння ротара, аб/хв: 1650 Сістэма кіравання: рэастатна-кантактарная (КЗЭТ).

Электраабсталяванне тралейбуса было вынесена на дах для натуральнага астуджэння, на дах вынесены кантэйнер з пуска-тармазнымі рэастатамі, токапрыёмнікаў (што лагічна), спецыяльны электрарухавік, які кіруе камутацыяй груп рэастатаў (серварухавік), радыёрэактары, якія выкарыстоўваюцца для падаўлення перашкод радыёсувязі.

Кампрэсарны агрэгат служыў для нагнятання сціснутага паветра ў пнеўмасістэму тралейбуса: да сістэмы адкрыцця дзвярэй, пнеўматармазоў, пнеўмаподвескі. Працаваў ад электрарухавіка.

Кампрэсарны агрэгат: ЭК-4В Прывадны электрарухавік кампрэсара ДК-410.

Хадавая частка тралейбуса К-11 і К-11У аналагічная ЮМЗ. Тралейбус К-11 мае два вядучыя масты (сярэдні і задні), адпаведна К-11У, а цягавыя электрарухавікі ДК-213Б, якія знаходзяцца пад падлогай салона, перадаюць крутоўны момант на сярэдні і задні вядучыя масты. Пярэдняя кіраваная вось у тралейбуса — МАЗ-500А-3000011, вытворчасці Міронаўскага аўтаагрэгатнага завода, вядучыя масты ў тралейбуса венгерскай фірмы Raba.

Пярэдні мост: МАЗ-500А-3000011 Задні мост: RABA 318.78 або МВ 92.00.000

Галоўная перадача канічная. Бартавыя перадачы — прамазубыя.

У тралейбусаў Кіеў-11 і Кіеў-11У была вельмі нізкая якасць зборкі салона. Сядзенні былі падвойнымі з дэрматынавай абіўкай, устаноўленыя парамі ці па адным, якасць сядзенняў і поручняў была нізкай, як на Кіеў-11, так і на яго меншай версіі. З-за недастатковай магутнасць абагравальнікаў, былі праблемы з цяпленнем і ўзімку ў салоне было холадна. Гэты недахоп ёсць і ў ЮМЗ-Т1. Месца кіроўцы не пераўзыходзіла па эрганамічнасці тагачасныя аналагі. яно было замацаваным на адной пазіцыі і магло рэгулявацца толькі ў вышыню. Прыборная панэль была прамой і невялікай, таму пераважная большасць пераключальнікаў была вынесена на дадатковую панэль з левага боку ад кіроўцы. Панэль мела нямалае падабенства з панэллю ЗІУ-682Г — былі ўжыты аналагічныя тумблеры і вымяральныя прыборы.

Вонкава тралейбус вельмі нагадвае ЮМЗ, аднак у іх ёсць шэраг адрозненняў:

У тралейбуса Кіеў-11 над лабавым шклом няма маршрутаўказальніка. У тралейбуса Кіеў-11 меншая плошча ашклення і іншая канструкцыя лабавога шкла (у ЮМЗ была аналагічная плошча ашклення ў «першай серыі»). У тралейбуса Кіеў-11 іншая планіроўка салона і прыборнай панэлі. У тралейбуса Кіеў-11 рухавік ДК-213Б, а ў ЮМЗ Т1 — ЭД-138. У тралейбуса Кіеў-11 кампрэсар ЭК-4В, у ЮМЗ іншы.

Тэхнічныя характарыстыкі

+ Параметр Значэнне для Кіеў-11 і Кіеў-11 (Белкамунмаш) Значэнне для Кіеў-11У і Кіеў-11У2 Вытворца КЗЭТ (Кіеў-11) / Белкамунмаш (Кіеў-11) КЗЭТ (Кіеў-11У / Кіеў-11У2) Гады выпуску 1991-1993, 1996 (1 мадэль) 1992-1996 Колькасць выпушчаных асобнікаў, шт 15 55 Кузаў рамны, вагоннай кампаноўкі, двухзвенны рамны, вагоннай кампаноўкі, адназвенны Даўжыня, мм 18000 11630 Шырыня, мм 2500 2500 Вышыня, мм 3355 3355 База, мм 5400 (цягач, 1 → 2 вось) 6520 (прычэп, 2 → 3 вось) 5400 Вышыня падлогі над зямлёй, см 82 82 Снараджаная маса, кг 18100? Максімальная тэхнічная маса, кг 30143? Шклоачышчальнікі Гарызантальныя / паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя Паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя Восі, шт 3 2 Колькасць дзвярэй 4 2, 3 (Кіеў-11У2) Поўная ўмяшчальнасць, чал Да 180 Каля 100 Вядучы мост Сярэдні і задні Задні Сістэма кіравання РКСК РКСК Рухавік ДК 213Б (2 шт) ДК 213Б (1 шт) Магутнасць, кілават 230 (2 × 115) 115 Рабочае напружанне, Вольт 550 550 Максімальная хуткасць, км / г 70 70+

Гл. таксама

Белкамунмаш КЗЭТ

Спасылкі

Даныя пра тралейбус Кіеў-11 на stts.mosfont.ru

Катэгорыя:Тралейбусы