Іван Франьіч (; нар. , , Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, абаронца клуба «Мельбурн Найтс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аўстраліі. Мае харвацкія карані.

Клубная кар’ера Кар’еру пачаў на радзіме, дзе гуляў за шматлікія клубы ў рэгіянальных лігах. У 2009 годзе ігрок далучыўся да клуба «Брысбен Роар» з А-Лігі. 12 верасня ў матчы супраць «Ньюкасл Джэтс» ён дэбютаваў за новую каманду. 20 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Сентрал Кост Марынерс» Іван забіў свой першы гол за «Роар».

У жніўні 2014 года Франьіч перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Тарпеда», які базуецца ў сталіцы Расіі. Дамова з клубам была складзена на 3 гады. Дэбют іграка прыпаў на нічыйны паядынак (0:0) з клубам «Кубань», калі Іван выйшаў на змену ў другім тайме. У красавіку 2015 года разарваў кантракт з «Тарпеда» з-за затрымак выплату заробкуИван Франьич разорвал контракт с «Торпедо» из-за задержек зарплаты.

У чэрвені 2015 года вярнуўся ў Аўстралію, падпісаўшы кантракт з клубам «Мельбурн Сіці»Мельбурн Сити подписывает Франьича. У ліпені 2017 года стаў іграком паўднёвакарэйскага клуба «Тэгу», аднак правёў за яго толькі 2 матчы ў Кей-Лізе. У лістападзе 2017 года зноў далучыўся да «Брысбен Роар». У маі 2018 года, пакінуўшы клуб з Брысбена ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Перт Глоры».

У жніўні 2020 года перайшоў у «Макартур», сезон 2022 правёў у складзе «Гайдэльберг Юнайтэд». У студзені 2023 года далучыўся да «Мельбурн Найтс».

Міжнародная кар’ера За зборную Аўстраліі футбаліст дэбютаваў у 2012 годзе. У 2015 годзе ў складзе зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Азіі.

Дасягненні Клубныя «Брысбен Роар»: Чэмпіён Аўстраліі (3): 2011, 2012, 2014

«Мельбурн Сіці»: Уладальнік Кубка Аўстраліі: 2016

«Перт Глоры»: Прэм’ер Аўстраліі: 2019

Міжнародныя Аўстралія: Пераможца Кубка Азіі: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Аўстраліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Аўстраліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Олбанс Сэйнтс Катэгорыя:Ігракі ФК Мельбурн Найтс Катэгорыя:Ігракі ФК Оклей Кэнанс Катэгорыя:Ігракі ФК Брысбен Роар Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Мельбурн Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Тэгу Катэгорыя:Ігракі ФК Перт Глоры Катэгорыя:Ігракі ФК Макартур Катэгорыя:Ігракі ФК Гайдэльберг Юнайтэд