Томас Хакл Уэлер (; , , штат Мічыган — ) — амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Член Нацыянальнай акадэміі ЗША.

Біяграфія Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у 1936 годзе, Гарвардскую медыцынскую школу ў 1940 годзе. З 1940 года ў дзіцячым шпіталі г. Бостан, з 1954 года прафесар у Гарвардскай медыцынскай школе. Навуковыя працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліяміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Ф. Ч. Робінсам і Дж. Ф.Эндэрсам).

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне