Бернард Кац (; ) — англійскі фізіёлаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952; віцэ-прэзідэнт з 1965 года).
Біяграфія Нарадзіўся 26 сакавіка 1911 года ў Лейпцыгу.
Скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт у 1934 годзе. У 1935—1939 гадах і 1946—1950 гадах — ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане, з 1952 года прафесар і загадчык кафедры біяфізікі ў ім жа. Навуковыя працы па нервова-мышачнай фізіялогіі і біяфізіцы, пераважна па вывучэнні механізму генерацыі біяэлектрычных патэнцыялаў, сінаптычнай перадачы ад клеткі і фізіка-хімічных уласцівасцей клетачных мембран. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1970) (разам з Дж. Аксельрадам і У. Эйлерам).
Памёр 20 красавіка 2003 года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне