German Masters 2015 (таксама вядомы як Kreativ Dental German Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 8 лютага 2015 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў дзявятым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €, з якіх € атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які перайграў на сваім шляху да тытула Олівера Браўна (5:3) і Олівера Лайнса (5:2) у кваліфікацыі, Энтані Мак-Гіла (5:4), Пітэра Эбдана (5:1), Джада Трампа ў чвэрцьфінале (5:4), Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (6:2) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (9:7). Такім чынам, 31-гадовы англічанін выйграў свой 15-ы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы рэйтынгавы турнір пасля перамогі на чэмпіянаце свету ў маі 2014 года і другі прафесійны турнір у сезоне 2014/2015 (пасля нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Рыгі, выйгранага ў жніўні 2014 года). Апроч таго, гэтая перамога дапамагла Сэлбі вярнуцца на першы радок сусветнага рэйтынгу пасля двухмесячнага перапынку.

Турнір

German Masters 2015 стаў дзявятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1995 годзе пад назвай адкрытага чэмпіянату Германіі () і праходзіў да 1998 года. У 2011 годзе першынства было адноўлена і з таго часу праходзіць штогод. German Masters 2015 праходзіў на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія.

German Masters 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.

Матчы турніру гуляліся на пяці сталах арэны Тэмпадром, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за паўтара месяцы да гэтага ў Робін-Парку ва Уігане, Англія.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам і склаў €335,000. Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — €80,000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.

ДасягненнеПрызавыяПераможца€80,000Фіналіст€35,000Паўфіналісты€20,000Чвэрцьфіналісты€10,0001/8 фіналу€5,0001/16 фіналу€3,0001/32 фіналу€1,500Вышэйшы брэйк€4,000 Агульны прызавы фонд €335,000

Фармат турніру

На German Masters 2015 прыняло ўдзел 128 гульцоў, з якіх 115 — удзельнікі мэйн-тура і 13 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў на працягу двух дзён за паўтара месяцы да асноўнай стадыі. У ім першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Усе 64 пераможцы матчаў першага раўнда гулялі паміж сабой у другім кваліфікацыйным раўндзе (32 гульні), пры чым удзельнікі з нумарамі пасеву 1–32 не маглі патрапіць адзін на аднаго. Кваліфікацыя German Masters упершыню праходзіла ў Робін-Парку ў Уігане, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 32 снукерысты (у адрозненне ад леташняга турніру, дзе гулялі 64 спартоўцы).

32 пераможцы матчаў другога кваліфікацыйнага раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 нумароў пасеву раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу German Masters. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу пяці дзён на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 17—18 снежня 9 5 Другі кваліфікацыйны раўнд 19 снежня 9 5 1/16 фіналу 4–5 лютага 9 5 1/8 фіналу 5–6 лютага 9 5 1/4 фіналу 6 лютага 9 5 1/2 фіналу 7 лютага 11 6 Фінал 8 лютага 17 9

Кваліфікацыя

Пасеў ігракоў на German Masters 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй, а другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.

Кваліфікацыйныя матчы

Першы раўнд

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Дзін Цзюньхуэй (1) 5-1 Джэймі Рыс Кларк (А) Ніл Робертсан (3) 5-4 Мічэл Ман (94) Пітэр Лайнс (59) 2-5 Крэйг Стэдмэн (86) Джэймі Джонс (47) 5-3 Джо Свэйл (67) Энтані Хэмілтан (49) 3-5 Сідні Уілсан (А) Джымі Уайт (61) 3-5 Цянь Пэнфэй (96) Раян Дэй (22) 5-2 Дэйв Харальд (70) Фергал О'Браен (28) 5-1 Лю Хаацян (74) Грэм Дот (17) 1-5 Майкл Джорджыу (95) Сяа Гадун (20) 5-0 Цаа Сіньлун (102) Том Форд (43) 2-5 Эндру Пэджэт (82) Найджэл Бонд (56) 2-5 Тоні Драга (90) Альфрэд Бёрдэн (58) 5-3 Дэвід Грэйс (101) Роры Мак-Лаўд (51) 2-5 Ліам Хайфілд (80) Алістэр Картэр (13) 4-5 Сэм Бэйрд (73) Марка Фу (10) 5-1 Стыў Дэвіс (113) Рыкі Уолдэн (9) 4-5 Лі Хан (65) 5-1 Джэрард Грын (44) 5-2 Рачаёцін Ятарук (100) Дэвід Морыс (54) 5-1 Дуэйн Джонс (А) 2-5 Род Лоўлер (34) 5-2 Алан Тэйлар (106) Лян Вэньбо (25) 5-4 Ян Гловер (107) Дэвід Гілберт (32) 5-2 Джоэль Уолкер (83) Алан Мак-Манус (24) 5-4 Зак Сурэці (104) Майкл Уайт (26) 5-1 Крыс Норбэры (99) Мэцью Сэлт (42) 5-4 Лу Чэньвэй (105) Марк Кінг (35) 5-3 Стывен Холуарт (109) Курт Мэфлін (33) 3-5 Ігар Фігейрэда (92) Джэймі Бёрнэт (45) - Бары Пінчэс (91) Сцюарт Бінэм (8) 5-1 Чжоу Юэлун (85) Бары Хокінс (5) 5-0 Напон Саенхам (69) Марк Ален (6) 5-3 Робін Хал (71) Джад Трамп (7) 5-0 Бэн Вуластан (36) 5-2 Алекс Дэйвіс (77) Марк Джойс (39) - Джэк Джонс (108) Юй Дэлу (52) 5-1 Лі Уолкер (114) Кірэн Уілсан (60) 4-5 Чжан Аньда (103) Марк Уільямс (18) 5-4 Лука Брэсэль (66) Майкл Холт (23) 5-3 Эдэн Шараў (А) Дамінік Дэйл (29) 1-5 Лу Нін (112) Мартын Гоўлд (27) 5-3 Крыс Мелінг (89) Майк Дан (48) - Майкл Уослі (93) Джэймі Коўп (55) 2-5 Рос М'юр (98) Робі Уільямс (57) 5-0 Мэцью Дэй (А) Эндру Хігінсан (37) 4-5 Джэймс Кэхіл (76) Шон Мёрфі (11) 5-1 Джо О'Конар (А) Роберт Мілкінс (16) 2-5 Эшлі Карці (А) Джо Пэры (14) 5-1 Скот Дональдсан (84) Джон Хігінс (15) 5-2 Эліат Слесар (97) Цаа Юйпэн (63) 4-5 Фрэйзер Патрык (75) Кен Доэрці (38) 5-3 Віні Калабрэзэ (88) Джымі Робертсан (46) 5-4 Хамад Міа (87) Маркус Кэмбэл (50) 5-0 Майкл Томлінсан (А) Мэцью Стывенс (21) 3-5 Ян Бэрнс (79) Пітэр Эбдан (31) 5-2 Крыс Уэйкелін (72) Марк Дэвіс (19) 5-4 Дэніэл Уэлс (А) Энтані Мак-Гіл (30) 5-3 Джон Эстлі (73) Гэры Уілсан (64) 5-2 Майкл Лэслі (111) Цепчая Ун-Нух (62) 2-5 Шон О'Саліван (А) Адыт'я Мехта (53) 5-3 Адам Дафі (А) Джэк Лісоўскі (40) 1-5 Олівер Лайнс (81) Роні О'Саліван (4) 5-2 Джордж Прагнэл (А) Марк Сэлбі (2) 5-3 Олівер Браўн (А)

Другі раўнд

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Дзін Цзюньхуэй (1) 5-1 Крэйг Стэдмэн (86) Ніл Робертсан (3) 5-2 Джэймі Джонс (47) Сідні Уілсан (А) 3-5 Раян Дэй (22) Цянь Пэнфэй (96) 2-5 Фергал О’Браен (28) Майкл Джорджыу (95) 5-3 Эндру Пэджэт (82) Сяа Гадун (20) 5-0 Тоні Драга (90) Альфрэд Бёрдэн (58) 5-4 Сэм Бэйрд (73) Ліам Хайфілд (80) 5-2 Марка Фу (10) Лі Хан (65) 5-0 Джэрард Грын (44) Стывен Магуайр (12) 5-4 Дэвід Морыс (54) Сцюарт Кэрынгтан (68) 3-5 Лян Вэньбо (25) Род Лоўлер (34) 2-5 Дэвід Гілберт (32) Алан Мак-Манус (24) 4-5 Мэцью Сэлт (42) Майкл Уайт (26) 3-5 Марк Кінг (35) Ігар Фігейрэда (92) 1-5 Сцюарт Бінэм (8) Бары Пінчэс (91) 4-5 Бары Хокінс (5) Марк Ален (6) 5-3 Бэн Вуластан (36) Джад Трамп (7) 5-4 Марк Джойс (39) Юй Дэлу (52) 1-5 Марк Уільямс (18) Чжан Аньда (103) 1-5 Майкл Холт (23) Лу Нін (112) 1-5 Майкл Уослі (93) Мартын Гоўлд (27) 5-1 Рос М’юр (98) Робі Уільямс (57) 3-5 Шон Мёрфі (11) Джэймс Кэхіл (76) 2-5 Эшлі Карці (А) Джо Пэры (14) 5-4 Фрэйзер Патрык (75) Джон Хігінс (15) 5-2 Кен Доэрці (38) Джымі Робертсан (46) 5-4 Ян Бэрнс (79) Маркус Кэмбэл (50) 2-5 Пітэр Эбдан (31) Марк Дэвіс (19) 5-3 Гэры Уілсан (64) Энтані Мак-Гіл (30) 5-3 Шон О’Саліван (А) Адыт’я Мехта (53) 2-5 Роні О’Саліван (4) Олівер Лайнс (81) 2-5 Марк Сэлбі (2)

Соценныя серыі

У 93 матчах кваліфікацыйнай стадыі German Masters 2015 было выканана 42 соценныя серыі. Ніл Робертсан, які перайграў Мічэла Мана (5:4) і Джэймі Джонса (5:2) аформіў чатыры сэнчуры ў двух паядынках (135, 134, 105, 101). У другім кваліфікацыйным раудзе 11-ы сеяны турніру Шон Мёрфі, які выканаў тры максімальныя серыі ў 2014 годзе, у паядынку супраць Робі Уільямса зрабіў брэйк у 142 бала, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка.

ігрок Усе серыі Шон Мёрфі 2 142, 116 Адыт’я Мехта 2 141, 101 Дзін Цзюньхуэй 2 136, 131 Дэніэл Уэлс 1 136 Ян Бэрнс 1 136 Ніл Робертсан 4 135, 134, 105, 101 Алістэр Картэр 1 135 Зак Сурэці 1 133 Марк Дэвіс 1 132 Майкл Уослі 2 131, 121 Марк Ален 1 127 Адам Дафі 1 121 Джад Трамп 3 120, 114, 105 Роні О’Саліван 3 117, 106, 104 Робін Хал 1 117 Раян Дэй 1 117 Лі Хан 2 115, 103 Мэцью Стывенс 1 115 Майкл Уайт 1 115 Сяа Гадун 1 113 Дэвід Гілберт 1 112 Сэм Бэйрд 1 109 Мічэл Ман 1 107 Альфрэд Бёрдэн 1 105 Майкл Лэслі 1 104 Майкл Холт 1 104 Юй Дэлу 1 103 Олівер Лайнс 1 103 Джэк Лісоўскі 1 102 Джымі Робертсан 1 100Увогуле 42 Найвышэйшы брэйк: 142 (Шон Мёрфі)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі German Masters прынялі ўдзел 32 снукерысты, якія выйгралі па два матчы ў кваліфікацыі. Чатыры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Рыкі Уолдэн (9), Марка Фу (10), Алістэр Картэр (13) і Роберт Мілкінс (16).

Пераможца German Masters 2011 году Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у дзявятым (з дзевяці) розыгрышы турніру, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У 2015 годзе на German Masters удзельнічалі 5 дэбютантаў: Мэцью Сэлт (42), Альфрэд Бёрдэн (58), Ліам Хайфілд (80), Майкл Джорджыу (95) і Эшлі Карці.

Джон Хігінс з Шатландыі (1995, 1997) і Роні О’Саліван (1996, 2012) па два разы станавіліся пераможцамі German Masters. Апроч іх, сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года чэмпіёнамі спаборніцтва былі Марк Уільямс у 2011 годзе і Дзін Цзюньхуэй у 2014 годзе.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі German Masters 2015 года стаў 44-гадовы Пітэр Эбдан. Фергалу О'Браену і Марку Дэвісу падчас турніру было па 42 гады, а Марку Кінгу і Джо Пэры — па 40. Самым маладым удзельнікам German Masters 2015 стаў 19-гадовы аматар Эшлі Карці. Энтані Мак-Гілу на момант пачатку спаборніцтва было 23 гады, а Ліаму Хайфілду, Лі Хану і Майклу Уослі — па 24.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах German Masters.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру