Ě — літара, якая выкарыстоўваецца ў чэшскай і лужыцкай пісьменнасці. Уяўляе сабой мадыфікацыю літары E шляхам дадання гачака.

У чэшскай пісьменнасці Ě выкарыстоўваецца з гістарычных прычын (у старажытнасці гэта літара пазначала асобную фанему, якая ў кірыліцы перадавалася літарай яць); яна змяняе вымаўленне папярэдняга зычнага (напачатку слова Ě не сустракаецца): dě, tě, ně — вымаўляецца як ďe, ťe, ňe, bě, pě, vě, fě — вымаўляецца як bje, pje, vje, fje (fě сустракаецца рэдка, напрыклад, na harfě), mě — вымаўляецца як mňe.

У лужыцкіх мовах Ě можа сустракацца і пасля тых зычных, пасля якіх Ě немагчыма ў чэшскай: č: у верхнелужыцкай, напрыклад, Čěska republika ź: у верхнелужыцкай, напрыклад, wobdźěłać, у ніжнелужыцкай, напрыклад, wobźěłaś r: у верхнелужыцкай, напрыклад, rěč.

У славістычнай транскрыпцыі ě пазначае гук, які адпавядае яцю (ѣ).

E Катэгорыя:Чэшскі алфавіт