Іван Іванавіч Церабянёў (; , г.  — БСЭ , г. Энциклопедия Брокгауза и Эфрона и Словарь Половцова ) — рускі скульптар і графік.

Біяграфія

З ранняга дзяцінства вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, сярод яго настаўнікаў быў М. І. Казлоўскі.

Пахаваны на Волкаўскіх могілках (магіла не захавалася). Яго сын таксама скульптар — Аляксандр Церабянёў.

Творчасць

Яшчэ ў гады вучобы выканаў барэльеф «Палтаўская баталія» для . Сярод яго скульптурных прац таксама лунаючыя алегорыі Славы і алегарычны барэльеф «Завядзенне флота ў Расіі» на арцы Адміралцейства. Але найбольшую вядомасць ён набыў як аўтар гравіраваных карыкатур, звязаных з уварваннем Напалеона ў Расію, якія высмейвалі імператара Напалеона і яго войска і ўсхвалялі рускіх салдат і партызан.

Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Графікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Графікі XIX стагоддзя