thumb|Вуліца Валгаградская, 17 Валгаградская — мікрараён у Мінску, пабудаваны ў 1958—1963 гадах як эксперыментальны паміж вуліцамі Валгаградскай, Кедышкі, Кнорына, Талбухіна паводле праекту, распрацаванага на аснове праведзенага ў рэспубліцы конкурсу (архітэктары Г. Парсаданаў, Г. Булдаў, П. Громаў, М. Кудзінаў, В. Ладыгіна, Г. Раманенка, Ю. Шпіт).

thumb|Вуліца Кнорына, 18 / Валгаградская, 41

Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю жылой забудовы ствараюць групы чатырох—пяціпавярховых буйнаблочных і буйнапанэльных дамоў, якія прымыкаюць да вуліц, што абмяжоўваюць тэрыторыю мікрараёну. У цэнтры зялёны масіў (мікрараённы сад), з якім злучаюцца ўчасткі школ і дашкольных устаноў. Дзвухпавярховыя прадпрыемствы гандлю і побытавага абслугоўвання размешчаны ўздоўж вул. Валгаградскай.

У 1966 г. на вул. Талбухіна пабудаваны дзевяціпавярховыя жылыя дамы з прадпрыемствамі абслугоўвання. Будаўніцтва мікрараёна дало магчымасць эксперыментальна праверыць індустрыяльныя метады стварэння буйнаблочных (з сілікатных блокаў) і буйнапанэльных жылых дамоў, асобных грамадскіх будынкаў розных тыпаў, функцыянальныя і канструкцыйныя рашэнні, прынцыпы арганізацыі жылой тэрыторыі, яе добраўпарадкавання і азелянення, укараніць у горадабудаўнічую практыку прагрэсіўныя метады планіроўкі. Недахопамі першых тыпавых серый праектаў з’яўляюцца аднастайнасць і спрошчанасць забудовы, недастатковая камфартабельнасць жылля. У канцы 1980-х гадоў распрацаваны праекты рэканструкцыі жылых дамоў і вядуцца работы па іх ажыццяўленню.

Планы забудовы ў 2018 годзе 21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамаміЕвгения Штейн Живо, ярко, с огоньком: презентация сноса по Волгоградской началась с транспарантов, а закончилась двумя нарядами милиции // Onliner.byОЛЬГА ЖАРИНА Проект застройки частного сектора на Волгоградской обсудили с жителями // МинскНовости. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Георгія Парсаданава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Генадзя Булдава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вольгі Ладыгінай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Шпіта Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Паўла Громава