Паштовая станцыя — будынак у вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўскраіне вёскі, на шашы Івацэвічы — Слуцк. Помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана паводле ўзорнага праекта 1846 года. Цяпер станцыя выкарыстоўваецца як рамонтна-дарожная ўстанова.
Архітэктура Складаецца з трох мураваных прамавугольных, накрытых вальмавымі дахамі будынкаў, якія ўтвараюць цэласную сіметрычную П-падобную ў плане кампазіцыю. Цэнтральны будынак павернуты да шашы галоўным падоўжаным фасадам; уваход падкрэслены рызалітам, які завершаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі і трохвугольным франтонам. Бакавыя будынкі пастаўленыя да шашы тарцамі. У цэнтральным будынку знаходзіліся жылыя памяшканні для падарожнікаў, кухня, кватэра наглядчыка, у бакавых — вазоўня і пуня.
Літаратура
Сардаров А. С. История и архитектура дорог Белоруссии. , 1978.
Спасылкі
Катэгорыя:Мілавіды (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Паштовыя станцыі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Баранавіцкага раёна