Салёнае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Мазурына, у басейне ракі Чарніца.

Плошча паверхні 0,07 км², даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Плошча вадазбору 21,4 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, у ніжняй частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Упадаюць 2 ручаі. Возера бяссцёкавае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Обалі