Конскі — ручай у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Обаль.

Даўжыня ручая 5,2 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца ва ўрочышчы Калышкі на паўднёвы ўсход ад вёскі Гарэлая Града, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сіманяты. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай забалочанай мясцовасці.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Обалі Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна Катэгорыя:Ручаі