Рэ́чыца — ручай у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Обаль.

Даўжыня ручая 5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Выцякае з возера Мошня за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Роўнае, упадае ў возера Красамай з поўдня за 4 км на паўночны захад ад вёскі Гульбішча. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. Цячэ ў лясістай забалочанай мясцовасці. Упадае ручай з возера Данец.

Літаратура

Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі