Се́рджа Матарэ́ла (; нар. г., Палерма, Сіцылія) — італьянскі юрыст і палітык, член шасці складаў ўрада Італіі ў 1987—1990 і 1998—2001 гадах, член Канстытуцыйнага суда Італіі (2011—2015), Прэзідэнт Італіі (з 2015).
Ён скончыў юрыдычны факультэт Рымскага універсітэта Ла Сапіенца, пазней выкладаў права ў Палермскім ўніверсітэце.
Пачаў палітычную дзейнасць у Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1983 годзе ён быў упершыню абраны ў Палаты дэпутатаў.
З 1987 па 1989 ён быў міністрам па сувязях з парламентам у ўрадах Джавані Горыа і Чырыака Дэ Міта. Праз год узначаліў Міністэрства адукацыі ў шостым ўрадзе Джуліа Андрэоці. У 1990–1992 ён займаў пасаду намесніка сакратара Нацыянальнага савета Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, пазней у 1994 годзе ён узначальваў партыйную газету Il Popolo.
Пасля роспуску хрысціянскіх дэмакратаў, уступіў у Італьянскай народнай партыі. У кастрычніку 1998 года ён вярнуўся ў Савет Міністраў (на чале з Масіма Д’Алема) як намеснік прэм'ер-міністра. У снежні 1999 года ў тым жа ўрадзе ён стаў міністрам абароны. Гэтую пасаду Матарэла таксама займаў і ва ўрадзе Джуліяна Амата (чэрвень 2001).
Належаў да партыі «Стакротка: Дэмакратыя — гэта свабода», а ў 2007 годзе далучыўся да Дэмакратычнай партыі. 5 кастрычніка 2011 года парламент прызначыў яго суддзёй Канстытуцыйнага суда.
Прэзідэнт Італіі з 3 лютага 2015 года, ён атрымаў сямігадовы мандат. Пераабраны на пасаду парламентам краіны 29 студзеня 2022 года.
Узнагароды Кавалер залатога ланцуга ордэна Пія IX (Ватыкан, 11 красавіка 2015)ActaApostolicae Sedis, gennaio 2016. — P. 83.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Італіі Катэгорыя:Адвакаты Італіі Катэгорыя:Постаці італьянскага правазнаўства Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Італія) Катэгорыя:Члены Італьянскай народнай партыі, 1994 Катэгорыя:Члены партыі «Стакротка: Дэмакратыя — гэта свабода» Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі (Італія) Катэгорыя:Члены Палаты дэпутатаў Італіі Катэгорыя:Міністры па сувязях з парламентам Італіі Катэгорыя:Міністры адукацыі Італіі Катэгорыя:Міністры абароны Італіі Катэгорыя:Прэзідэнты Італіі Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнага суда Італіі Катэгорыя:Суддзі Італіі Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Юрысты Італіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Гейдара Аліева Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом