Іван Сулім (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса».

Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У сезоне 2007 двойчы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе ў матчах Вышэйшай лігі. У 2009 і 2010 гадах другую палову сезона праводзіў у арэндзе ў гомельскім ДБК.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубамКовалев и Сулим перешли в "Гомель". У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы, звычайна выходзячы ў стартавым складзе.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», і ў лютым падпісаў кантрактМальцев, Кунцевич и Сулим стали игроками "Славии". У складзе мазыран стаў выступаць у асноўным на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт са «Славіяй». Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран, аднак у маі страціў месца ў складзе з-за траўм, канчаткова вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона.

Да сезона 2018 рыхтаваўся разам са «Славіяй», аднак у красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, перайшоў у жыткавіцкі ЮАС. У ліпені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб1-я и2-я лиги. Анонс. “Волна”: Кирилко вместо Шульжика .

У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса» ў Другой лізе.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 дубль Гомель 26 1 2007 Д1 Гомель 2 0 2008 дубль Гомель 28 1 2009 (1) дубль Гомель 11 0 2009 (2) Д2 ДБК-Гомель 10 0 2010 (1) Д2 Гомель 3 0 2010 (2) Д2 ДБК-Гомель 13 0 2011 Д2 СКВІЧ 24 0 2012 Д2 СКВІЧ 23 0 2013 Д2 Ведрыч-97 29 0 2014 Д2 Рэчыца-2014 27 1 2015 Д1 Гомель 19 0 2016 Д1 Славія-Мазыр 22 0 2017 Д1 Славія-Мазыр 7 0 2018 (1) Д2 ЮАС 9 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Лясгас Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель