Алег Кавалёў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».
Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У першай палове сезона 2008 выступаў у Другой лізе за ДБК, пасля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2008 года, адгуляўшы увесь матч з «Нёманам» (0:1). У сезоне 2009 выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамяльчанам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах.
З 2011 года выступаў у Першай лізе за ДБК, а пасля таго, як ён спыніў існаванне ў пачатку 2013 года, стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97» (праз год змяніў назву на «Рэчыца-2014»). У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.
Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам. У «Гомелі» стаў другім брамнікам пасля Андрэя Саковіча, а ў жніўні-верасні 2015 года з’яўляўся ў стартавым складзе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі. У сезоне 2016 быў асноўным брамнікам «Гомеля», правёў ад пачатку да канца ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 быў другім брамнікам гомельскай каманды пасля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у брэсцкае «Дынама», стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем». У сезоне 2018 саступіў месца асноўнага брамніка Дзмітрыю Дудару. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019.
У сезоне 2019 звычайна выконваў ролю другога брамніка пасля Дзяніса Каўлінава. У снежні 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомелем». У сезоне 2020 у якасці асноўнага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся ў клубе ў 2021 годзе, пачынаў сезон асноўным брамнікам, пасля стаў часцей саступаць месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам да канца 2022 года. У сезоне 2022 быў другім брамнікам пасля Дзяніса Садоўскага.
У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з «Гомельем» да канца сезона 2023. Пачынаў сезон 2023 асноўным брамнікам каманды, з лета стаў саступаць месца на полі Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Гомель 25 −48 2006 дубль Гомель 23 −23 2007 дубль Гомель 26 −25 2008 (1) Д3 ДБК-Гомель 14 −6 2008 (2) Д1 Гомель 2 −2 2009 дубль Гомель 16 −12 2010 Д2 Гомель 5 −1 2011 Д2 ДБК-Гомель 30 −34 2012 Д2 ДБК-Гомель 25 −53 2013 Д2 Ведрыч-97 18 −18 2014 Д2 Рэчыца-2014 30 −36 2015 Д1 Гомель 9 −15 2016 Д2 Гомель 26 −11 2017 Д1 Гомель 17 −13 2018 Д1 Гомель 8 −7 2019 Д1 Гомель 7 −11 2020 Д2 Гомель 19 −13 2021 Д1 Гомель 13 −11 2022 Д1 Гомель 9 −9 2023 Д1 Гомель 13 −23
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014