Павел Чарнышоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, з 2012 года выступаў за дубль «Гомеля». З лета 2014 года пачаў трапляць у асноўную каманду, дэбютаваў за яе 25 ліпеня 2014 года, выйшаўшы ў дадатковы час у кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» (2:0). 14 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 75-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). 30 лістапада 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе гомельскай каманды ў матчы з мінскім «Дынама» (2:0), тады ж адзначыўся галявой перадачай.

У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем». У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўнай камандзе гамяльчан, нярэдка стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2016 дапамог «Гомелю» перамагчы ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС. У студзені 2019 года пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», іграком якога афіцыйна стаў у лютым. Аднак, за рэчыцкі клуб згуляў толькі ў чатырох матчах (2 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), пасля чаго ў ліпені пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі 16 студзеня 2015 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці 2015 у Санкт-Пецярбургу. У выніку, прыняў удзел ва ўсіх шасці матчах зборнай на гэтым турніры, але пасля ў зборную ўжо не выклікаўся.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Гомель 27 0 2014 Д1 Гомель 3 0 2015 Д1 Гомель 15 0 2016 Д2 Гомель 15 0 2017 Д1 Гомель 0 0 2018 Д2 ЮАС 19 2 2019 (1) Д2 Спадарожнік 2 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца