Вілем Клас Хеда (каля 1594, г. Харлем, Нідэрланды — каля 1680) — галандскі жывапісец.

Працаваў у Харлеме. Зазнаў уплыў Пітэра Класа. Яго сціплым нацюрмортам, так званым сняданкам, у якіх, як правіла перададзены невялікі набор прадметаў хатняга начыння, уласцівы тонкае майстэрства ў перадачы фактуры рэчаў, стрыманы серабрыста-карычневы каларыт: «Сняданак з ажынавым пірагом» (1631, «Сняданак з крабам» (1648), «Вяндліна і срэбраны посуд» (1649).

Літаратура

Спасылкі

Willem Claesz. Heda Online

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Майстры нацюрморта Нідэрландаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1594 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1680 годзе