«Рэйнджэрс» () ― шатландскі футбольны клуб з Глазга, гуляе ў Прэм’ершыпе. Клуб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клуб называюць «Глазга Рэйнджэрс», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйнай назве клубаGlasgow Green.18 March 2009.Glasgow City Council . Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які змяшчае 50,817 гледачоў, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.

«Рэйнджэрс» 55 разоў перамагаў у нацыянальным чэмпіянаце — больш, чым любы іншы клуб у свеце. 27 разоў станавіўся ўладальнікам Кубка лігі Шатландыі, больш, чым хто-небудзь у Шатландыі, і 34 разы перамагаў у Кубку Шатландыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клубам, які дасягнуў фіналу еўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клуб зноў патрапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паражэнне. І толькі ў 1972 годзе гэты трафей знайшоў сваё месца ў клубнай калекцыі. Акрамя таго, у 2008 годзе клуб дайшоў да фіналу Кубка УЕФА, а ў 2022 годзе — да фіналу Лігі Еўропы.

Клуб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі і прыхільнікамі уніі з Англіяй (юніяністы). Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Сэлтык», тандэм двух клубаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандамі маюць назву «дэрбі Глазга».

Гісторыя Чацвёра заснавальнікаў клуба ― браты Мойзэс і Пітэр Макнейл, Пітэр Кэмпбел і Уіліям Макбіт ― стварылі футбольную каманду і далі ёй назву па першым назвам, убачаным ў кніжцыЗала славы. Rangers official website. У маі таго ж года прайшла першая гульня клуба супраць каманды Callander F.C. на грамадскай плошчы Glasgow Green, гульня скончылася з лікам 0:0. Афіцыйнай датай заснавання клуба лічыцца 15 ліпеня 1873 года, калі клуб правёў свой першы штогадовы сход. У 1877 годзе клуб дайшоў да фіналу Кубка Шатландыі. Першае ў гісторыі дэрбі Старой Фірмы адбылося ў 1888 годзе, у год заснавання «Селтыка». «Рэйнджэрс» атрымаў паражэнне з лікам 5:2. У сезоне 1890/91 Джарз стаў адным з дзесяці ўдзельнікаў сфарміраванай шатландскай футбольнай лігі. У гэты час «Рэйнджэрс» ужо гуляў на «Айбракс».

Не здолеўшы дасягнуць пагаднення з крэдыторамі, 14 чэрвеня 2012 года клуб быў вымушаны пачаць працэс банкруцтваRangers in crisis: the final whistle sounds on Rangers’ 140 years of history. Telegraph. Яго актывы былі прададзены новай кампаніі, Sevco Scotland Ltd, якая ў далейшым была перайменавана ў Rangers Football Club Limited«Interim Report to Creditors» (pdf). Duff and Phelps.. Пасля клуб быў зноў далучаны да Шатландскай футбольнай асацыяцыі, прыняўшы шэраг умоў, у тым ліку аднагадовую забарону на трансферы. Заяўка на ўдзел у Шатландскай Прэм’ер-лізе была адхілена«Rangers newco refused SPL entry after chairmen vote». BBC Sport, акрамя таго, было вырашына размясціць «Рэйнджэрс» у ніжэйшым дывізіёне ў пачатку сезона 2012/13, а не ў першым дывізіёне, як спачатку планаваласяMarjoribanks, Brain (13 July 2012). «Get out of here! Rangers thrown down to third division after clubs vote against stricken club». Daily Mail.

Дасягненні Чэмпіён Шатландыі: 55 1891, 1899, 1900, 1901, 1902, 1911, 1912, 1913, 1918, 1920 1921, 1923, 1924, 1925, 1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1933 1934, 1935, 1937, 1939, 1947, 1949, 1950, 1953, 1956, 1957 1959, 1961, 1963, 1964, 1975, 1976, 1978, 1987, 1989, 1990 1991, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1999, 2000, 2003 2005, 2009, 2010, 2011, 2021

Уладальнік Кубка Шатландыі: 34 1894, 1897, 1898, 1903, 1928, 1930, 1932, 1934, 1935, 1936 1948, 1949, 1950, 1953, 1960, 1962, 1963, 1964, 1966, 1973 1976, 1978, 1979, 1981, 1992, 1993, 1996, 1999, 2000, 2002 2003, 2008, 2009, 2022

Уладальнік Кубка лігі Шатландыі: 27 1947, 1949, 1961, 1962, 1964, 1965, 1971, 1976, 1978, 1979 1982, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1991, 1993, 1994, 1997 1999, 2002, 2003, 2005, 2008, 2010, 2011

Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1 1972

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Rangers History Project Rangers Media

Рэйнджэрс