Це́ніца — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Роўнае, у басейне ракі Обаль.
Плошча паверхні 0,162 км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 2,21 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м, сярэдняя — 3,74 м. Аб’ём вады 0,61 млн м³. Плошча вадазбору 18,9 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад лесам, на ўсходзе разараныя. Выцякае рака Ценіца.
Літаратура
— С. 270.
Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі